У ААТ «Крычаўцэментнашыфер» завяршаецца будаўніцтва другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту «сухім» спосабам. Яе магутнасць заяўлена ў памеры 1,8 млн. тон прадукцыі ў год.
Пасля ўводу ўсяго аб’екта ў строй сумарны гадавы выпуск «шэрага рэчыва» ў Крычаве дасягне прыкладна 3,5 млн. тон. Тэрмін завяршэння інвестпраекта — 1 чэрвеня — пазначаны ва Указе № 95 Прэзідэнта ад 28 лютага бягучага года. Каб укласціся ў тэрміны, беларускія і кітайскія спецыялісты працуюць практычна ў кругласутачным рэжыме. Для паскарэння будаўніцтва паблізу радовішча крэйды Каменка прыцягнутыя і арганізацыі, якія завяршылі работы ў «Краснасельскбудматэрыялах» і на «Беларускім цэментавым заводзе».
Адметна, што на гэтых прадпрыемствах прадстаўнікі кампаніі «СIТIС» з Паднябеснай прымалі ўдзел у рэалізацыі падобных праектаў. У выніку аналагічныя лініі па вытворчасці цэменту «сухім» спосабам ужо з’явіліся ў Краснасельску і Касцюковічах. Чакаецца, што са з’яўленнем трэцяй лініі прадпрыемствы сумарна павялічаць вытворчыя магутнасці да 10 млн. тон. Гэта, на думку экспертаў, дазволіць выключыць дэфіцыт цэменту на ўнутраным рынку, а таксама павялічыць яго экспарт да 1,5 млн. тон у год.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
19.08.2020 - 16:35
В Могилевской области появились первые экипажи-трехтысячники
18.08.2020 - 12:45
Могилевские заготовители готовы принять все излишки сельхозпродукции
18.08.2020 - 11:27
13.08.2020 - 16:22
«Могилевхимволокно» работает при полной загрузке производства - заместитель гендиректора
13.08.2020 - 09:04
Осенние сельскохозяйственные ярмарки пройдут в Могилевской области
12.08.2020 - 09:14