Рус Бел Eng 中文

У Бялынічах прайшоў V адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Крынічкі”

У Бялынічах прайшоў V адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Крынічкі”. Праграма творчага спаборніцтва складалася з двух этапаў. У першы дзень канкурсанты, а заявак было пададзена каля 60, праходзілі праслухоўванне у намінацыях “Эстрадны вакал”, “Народны вакал” у розных узроставых катэгорыях (6-8, 9-11, 12-14, 15-17 гадоў).

Таксама былі прадстаўлены мадэлі касцюмаў у намінацыі “Тэатр мод”, па умовах конкурсу вырабленыя з выкарыстаннем прыроднага і іншага матэрыялу: сухіх кветак, газет, часопісаў, упакоўкі з-пад малочных прадуктаў, цукеркавых абгортак і г.д. У гэтай намінацыі журы ацэньвала дызайн касцюма, яго якасць і стыль, майстэрства аўтара, музычнае суправаджэнне, арыгінальнасць аўтарскага вырашэння, артыстызм выканаўца.

31 мая ў раённым Цэнтры культуры адбыўся гала-канцэрт пераможцаў конкурсу, у якім прынялі удзел 18 удзельнікаў у намінацыях “Эстрадны вакал”, “Народны вакал” і 4 чатыры прадстаўнікі намінацыі “Тэатр мод”, якія падзялілі паміж сабой прызавыя месцы.

У намінацыіі “Тэатр мод” першае месца атрымала Вольга Петрушэня. Першыя месцы ў вакальным жанры атрымалі навучэнка ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” Ніка Шаршукова, навучэнка ДУА “Кудзінская базавая школа Бялыніцкага раёна” Дзіана Нізаўцова, навучэнка ДУА “Іскраўская базавая школа Бялыніцкага раёна” Вікторыя Радоўская, навучэнка ДУА “Вішоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа”, удзельніца гуртка Вішоўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу Дар’я Дзянісава. Гран-пры конкурсу сёлета атрымала навучэнка ДУА “Цяхцінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа” Ангеліна Сіпакова. Яна была ўзнагароджана дыпломам лаурэата, кубкам і памятным сувенірам. Усе пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя сувеніры.

Таксама былі ўручаны спецыяльныя прызы аддзела культуры, аддзела адукацыі, аддзела па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама, раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Л.М.Куранкова, метадыст Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бялыніцкага раёна

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна