Рус Бел Eng 中文

Каманда Кіраўскага лясніцтва стала пераможцай раённых спаборніцтваў сярод вальшчыкаў леса «Лесаруб-2013»

На тэрыторыі паляўніча-турыстычнай базы «Глушцовае такавішча» прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод вальшчыкаў леса «Лесаруб — 2013». Удзел у сёлетнім конкурсе прафесійнага майстэрства прынялі 9 каманд з 8 лясніцтваў.

Працаўнікі лесу спаборнічалі ў такіх відах работ, як дакладная і камбінаваная распілоўка, валка лесу, абрэзка сукоў і мантаж ланцуга.

У выніку напружанай барацьбы пераможцай стала каманда Кіраўскага лясніцтва, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна прадстаўнікі Асавецкага і Круглянскага лясніцтваў. У кроку ад тройкі лідэраў спынілася дружына з Бялынічаў.

У асабістым першынстве не было роўных работнікам Кіраўскага лясніцтва. Бліскучую перамогу святкаваў Сяргей Бародзіч, другім прызёрам стаў Валерый Сідаровіч, на трэцюю прыступку п’едэсталу гонару ўзняўся Максім Бародзіч.

Сярод юніёраў пераможцам прызнаны вальшчык лесу Свяцілавіцкага лясніцтва Яўген Юхноўскі.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі.

belynichi.gov.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна