Каля дзвюх тысяч вернікаў праваслаўных епархій Магілёўшчыны прымуць удзел у святкаванні 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Мінску. Урачыстасць пройдзе ў беларускай сталіцы 29 ліпеня з удзелам Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла.
Напярэдадні, апоўдні 28 ліпеня, ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прагучыць святочны перазвон. Ён стане сімвалічным гімнам, які дасць пачатак урачыстым мерапрыемствам, прысвечаным святкаванню беларускім народам 1025-годдзя Хрышчэння Русі. У гэты ж дзень а 23 гадзіны на вакзал беларускай сталіцы прыбудзе з Кіева Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл. Тут жа адбудзецца ўрачыстая сустрэча крыжа, на якім быў раскрыжаваны апостал Андрэй Першазваны.
Раніцай 29 ліпеня з Магілёва і Бабруйска адправяцца па 20 аўтобусаў з паломнікамі вобласці для ўдзелу ў духоўным свяце. Прыбудуць паломнікі Магілёўшчыны адразу на Мінскае замчышча, дзе адбудзецца літургія, якую ўзначаліць Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл. Тут жа – на месцы найстаражытнага праваслаўнага храма XI стагоддзя – пройдзе закладка памятнай граматы ў гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Падобная падзея адбудзецца ў беларускай гісторыі ўпершыню.
Знаходзячыся на ўрачыстасці ў беларускай сталіцы, у паломнікаў Магілёўшчыны будзе ўнікальная магчымасць – пакланіцца агульнахрысціянскай святыні – крыжу, на якім быў раскрыжаваны апостал Андрэй Першазванны.
Па матэрыяле «Радыё Магілёў»
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45