Больш за 100 тыс. т цукровых буракоў плануецца прыняць сёлета на Асіповіцкім буракапрыёмным пункце Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. 3 пачатку верасня ад трох раёнаў — Асіповіцкага, Бабруйскага i Kipaўскага — дастаўлена ўжо пятая частка ад запланаванага. Так як на Асіповіччыне пад гэтую культуру адведзены значныя плошчы —1190 га, то маем і адпаведны дзяржзаказ — 45 тыс. т. У яго выкананні прымаюць удзел амаль усе сельгаспрадпрыемствы раёна, а таксама фермерская гаспадарка "АграАўтаНова". Дарэчы, якраз на яе палях вырас самы багаты ўраджай: больш за чатыры coтнi цэнтнераў на круг салодкіх караняплодаў будзе абавязкова.
Штодзень на буракапрыёмным пункце грузіцца ад 18 да 27 вагонаў, па 50 т кожны. Пік актыўнасці ў дастаўцы буракоў чакаецца праз тыдзень-другі. Наогул, лідарства зараз трымае Kipaўcкi раён, які ўжо здаў 13,5 тыс. т. Ды i ураджайнасць тут самая высокая. Што тычыцца Асіповіччыны, то з палёў, на якіх працуюць два камбайны "Холмер" — з СВК "Калгас "Авангард" i цукроварафінаднага камбіната, - перавезена 4608 т караняплодаў. Першым справілася "Карытнае". 2840 т — такі вал атрымала гаспадарка, хоць ураджайнасцю пахваліцца i не можа. Праўда, за раннія тэрміны здачы калгасу павінна быць надбаўка. Актыўна узяліся за справу "Новы шлях" i "Чырвоны ўдарнік", якія ужо здалі 1276 i 489 т адпаведна. У хуткім часе на падмогу аграрыям прыйдзе пагрузчык "Кляйн" са Слуцка. Першым па плану ў яго стаіць СВК "Калгас "Лапічы".
Кожны сезон мае "свой бурак". Так, у гэтым годзе чэрвеньскія дажджы i жнівеньскі засушлівы перыяд не дазволілі караняплодам набраць вялікую вагу, затое няма праблем з утрыманнем у ix цукру. Ва ўcix гаспадарках тэты паказчык вышэй за базісны, які адпавядае 16%.
Штогод на "бураковую кампанію" ствараецца стабільная каманда. Для перавозкi ўраджаю выдзяляюць транспарт холдынг ААТ "Аграмашсэрвіс", Магілёўскі задняпроўскі філіял МАКК "Аблаграпрамтранс", мясцовы аутапарк-19. Сёлета, дарэчы, далучылася i нямала прыватнікаў з абласнога цэнтра i Клімавіч. Словам, работа ідзе у нармальным рытме. Так яе ацэньваюць як камандзіраваныя вадзіцелі, так i працаўнікі буракапрыёмнага пункта.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе