Помнік маршалу Якубоўскаму ў родных Горках быў устаноўлены яшчэ пры яго жыцці – як двойчы Герою Савецкага Саюза. Стаяў ён у зацені дрэў у цэнтральным скверы. Пазней, калі Івана Ігнацьевіча не стала, помнік “пераехаў” на адну з плошчаў у цэнтры горада, якая і атрымала імя слыннага сына магілёўскай зямлі.
Малая радзіма І.І. Якубоўскага – маленькая вёсачка Зайцава. У сям’і простых сялян з дзяцей ён быў шостым па ліку. Нарадзіўся 7 студзеня 1912 года. Пасля заканчэння сельскай школы колькі часу працаваў на цагельным заводзе ў Горках. Затым паступіў у Аршанскі педагагічны тэхнікум. Аднак праз два гады І.І. Якубоўскага мабілізавалі ў Чырвоную Армію.
Практычна, пачынаючы з 1932 года, Іван Ігнацьевіч ужо больш ніколі не здымаў вайсковую форму. Напачатку скончыў аб’яднаную вайсковую школу ў Мінску, пазней бронетанкавыя курсы удасканальвання камсаставу ў Ленін-градзе.
Баявое хрышчэнне прыняў яшчэ ў баях з белафінамі ў якасці камандзіра танкавай роты. У такім жа ранзе ўдзельнічаў раней і ў вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь. Вялікую Айчынную вайну маёр Якубоўскі пачаў каман-дзірам танкавага батальёна. Удзельнічаў у абарончых баях пад Мінскам і Магілёвам.
3 ліпеня 1941 года – камандзір танкавага палка.
Са студзеня 1942 года – намеснік камандзіра, камандзір 91-й танкавай брыгады. Пад яго кіраўніцтвам брыгада мужна змагалася на варонежскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах. Памятныя вехі яго вайсковай бія-графіі – курская бітва, бітва за Днепр, вызваленне Кіева і Фастава.
На подступах к Берліну намеснік камандзіра танкавага корпуса генерал Якубоўскі быў паранены (у трэці раз), але ўжо цераз некалькі дзён вярнуўся ў строй.
Вайну скончыў двойчы Героем Савецкага Саюза (Указы ад 10 студзеня і 23 верасня 1944 года), кавалерам многіх савецкіх і замежных ордэнаў і медалёў.
Пасля вайны І.І. Якубоўскі прадоўжыў вайсковую службу. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З сакавіка 1948 года – камандзір танкавай дывізіі ў Беларускай ваеннай акрузе.
Служыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе, дзе камандаваў танкавай і механізаванай арміямі.
Летам 1957 года прызначаны першым намеснікам Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі. Двойчы быў на пасадзе Галоўнакамандуючага Групы.
Вяршыня яго службовай кар’еры (з красавіка 1967 г.) — першы намеснік Міністра абароны СССР, Галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў-удзельнікаў Варшаўскага дагавору. У тым жа 1967 годзе І.І. Якубоўскаму прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза.
На ХХІІ – ХХІ V з’ездах КПСС І.І. Якубоўскі выбіраўся членам ЦК КПСС, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 6 – 9 скліканняў.
Па шматлікіх успамінах, маршал Якубоўскі быў яркай і самабытнай асобай. Непрымірымы праціўнік паказухі, чалавек выключнага сумлення.
Таленавіты палкаводзец памёр 30 лістапада 1976 года. Яго імя было прысвоена Кіеўскаму вышэйшаму ваеннаму вучылішчу, вуліцам у гарадах Кіеў, Мінск, Магілёў, Горкі, Фастаў, Орша. Ён – ганаровы грамадзянін горада Калач-на Дану.
А. ІВАНОВІЧ, газета "Сельскае жыццё"
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
19.08.2020 - 10:24
Летопись первой глусской школы в проекте «Как здесь учились и учили»
13.08.2020 - 14:57
29.07.2020 - 12:12