Рус Бел Eng 中文

У бібліятэцы Слаўгарада арганізавана выстава, прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У цэнтральнай бібліятэцы Слаўгарада арганізавана выстава “Слаўгарад. Вайна. Памяць”, прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ёй прадастаўлены кнігі пра ваенныя часы, а таксама напрацоўкі калектыва ў ваенна-патрыятычным накірунку.

Так, работнікі бібліятэкі зрабілі альбом, дзе сабраныя фатаздымкі і матэрыялы аб ветэранах вайны – уражэнцах Слаўгарадчыны. Амаль з кожным з іх гутарылі асабіста, таму інфармацыя – з першых вуснаў. Другі альбом, таксама справа работнікаў, расказвае пра партызанскі рух у раёне.

“На выставе ёсць інфармацыя аб кожным этапе вайны, пачынаючы 1941 годам і завяршаючы вызваленнем, – кажа Інна Каляснёва, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі. – Дарэчы, наша падборка фактаў не аднаму чалавеку дапамагла ў падрыхтоўцы да экзаменаў па гісторыі”.

Акрамя кніжнай выставы жадаючыя могуць убачыць экспазіцыю з атрыбутамі ваенных гадоў: каска, гільза, шынель, пляшкі і іншыя. У наведвальнікаў ёсць магчымасць не толькі паглядзець выставу, але і патрымаць у руках экспанаты, пагартаць кнігі.

slavgorod.by

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна