Хто ж ведаў, што словы «Аўтамабілі, аўтамабілі амаль усё запаланілі» з папулярнай трыццаць гадоў таму назад песні на самай справе спраўдзяцца. І яшчэ як! Бліжэй да вечара ўсе пляцоўкі ля шматпавярховых дамоў пад «завязку» забітыя «аудзі», «мiцубісі», BMW і іншымі іншамаркамі. Звычайнаму жыхару бывае няпроста дабрацца да пад’езда. А што казаць пра «хуткую дапамогу» ці спецаўтатэхніку? Скаргаў, калі гэтыя службы не маглі даехаць да месца прызначэння, не пералічыць!
“Пры гэтым відавочна, што ўладальнікі некаторых машын выкарыстоўваюць дваровую тэрыторыю ў якасці бестэрміновай аўтастаянкі. Тое, што аўтамабілем не карыстаюцца, бывае бачна па яго знешнім выглядзе: праколатай шыне, разбітай фары ці адсутнасці значка аб праходжанні тэхагляду, — падзялілася назіраннямі намеснік дырэктара Кастрычніцкага ЖРЭУ горада Магілёва Таццяна Касаткіна. — Дзякуючы Указу № 348 Прэзідэнта Беларусі мы зараз маем юрыдычнае права пазбаўлення дваровай плошчы ад такой тэхнікі”.
Перш-наперш камунальнікі з дапамогай ДАІ, суседзяў знаходзяць уладальнікаў «аўтанекандыцыі» і паведамляюць: трэба паклапаціцца аб уласных аўтамашынах. «Але не ўсе сур’ёзна адносяцца да папярэджання, — адзначыла Таццяна Вітальеўна. — У такім выпадку праз пэўны час пачынаем дзейнічаць»...
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:28
21.08.2020 - 15:34
21.08.2020 - 14:50
21.08.2020 - 09:27
Двадцать пять тысяч детей отдохнули в лагерях Могилевской области
21.08.2020 - 09:06