Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскім раёне аднаўляе работу вядомы вытворца мінеральнай і пітной вады «Вяйнянская крыніца»

У Магілёўскім раёне аднаўляе работу вядомы вытворца мінеральнай і пітной вады. Некалі знакаміты і паспяховы завод «Вяйнянская крыніца» з 2012 года знаходзіўся ў працэдуры банкруцтва.

«У мінулым годзе было прынята рашэнне аб продажы ўсяго комплексу завода па цане найвышэйшай заяўкі, — гаворыць намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Наталля Куляшова. — У выніку з трох прэтэндэнтаў было абрана магілёўскае ТАА «СтройІнвестКантакт», з якім райвыканкам і заключыў дагавор куплі-продажу».

Потым было зарэгістравана новае прадпрыемства — ТАА «Завод безалкагольных напіткаў «Вяйнянская крыніца». Інвестар плануе ўкласці ў вытворчасць каля Br5,7 млрд. і стварыць 50 працоўных месцаў. Чакаецца, што лінія па выпуску мінеральнай і пітной вады пачне працаваць ужо гэтай вясной.

«Рэспубліка»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна