Рус Бел Eng 中文

На Магілёўшчыне з пачатку зімы 15 чалавек знойдзены мёртвымі на вуліцы

На Магілёўшчыне з пачатку зімы 15 чалавек знойдзены мёртвымі на вуліцы. Шасцёра з іх — на мінулых выхадных, адзначылі ва ўпраўленні аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Асноўная прычына — злоўжыванне спіртным.

Акрамя таго, каля трох тысяч жыхароў вобласці звярнуліся за медыцынскай дапамогай з галалёднымі траўмамі, пераахаладжэннямі, абмаражэннямі. Шпіталізаваны 173 чалавекі, 12 з іх — дзеці. Лічбы не крытычныя, гавораць спецыялісты, летась за такі ж перыяд, ахвяр маразоў было больш. Але пільнасць губляць нельга. Моцныя маразы вымушаюць быць асцярожнымі і караюць за бестурботнасць.

Марознае надворе прагназуецца і на гэтым тыдні. Медыкі нагадваюць, што трэба апранацца цяплей і не праходзіць міма тых, каму патрэбна дапамога.

«Радыё «Магілёў»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна