Расійскія спецыялісты сельскай гаспадаркі павышаюць сваю кваліфікацыю ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
«З такой прапановай да нас звярнуўся губернатар Бранскай вобласці Мікалай Дзенін пасля адной з сустрэч са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятром Руднікам», — гаворыць доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар кафедры біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Мікалай Гаўрычэнка.
Першымі майстар-клас на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Белдзяржакадэміі прайшлі раённыя кіраўнікі сельскагаспадарчай галіны Браншчыны. Затым вядучыя беларускія навукоўцы пазнаёмілі з перадавымі метадамі вытворчасці мяса і малака галоўных аграномаў расійскага рэгіёна. Цяпер на чарзе — кіраўнікі сельскіх гаспадарак Бранскай вобласці. Усяго на вучэбнай пляцоўцы школы-фермы РУП «Вучгас БДСГА» свае веды ў час тэарэтычных і практычных заняткаў папоўняць каля шасцідзесяці расійскіх спецыялістаў.
Расіяне сваімі дыпломамі засталіся задаволеныя. Губернатар Бранскай вобласці таксама выказаў падзяку кіраўніцтву і выкладчыкам БДСГА за прадуктыўныя заняткі.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе