Народная студыя вакалу «Дружбакі і сяброўкі», якая створана на базе Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, адзначыла 15 гадоў. Сёння гэта адна з лепшых кузняў юных талентаў у Магілёве. Яе выхаванцы неаднаразова прызнаваліся пераможцамі і прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Менавіта яна стала стартавай пляцоўкай для заслужанай артысткі Беларусі Алены Ланской і пераможцы конкурсу эстрадных выканаўцаў «Сярэбраны грамафон» Івана Буслая. Разам з іншымі выхаванцамі студыі, якія прыехалі на свята, яны прынялі ўдзел у канцэрце на сцэне Палаца культуры вобласці.
Падчас святкавання танцавальны гурт «Дэнсхаўз», які ўваходзіць у склад студыі вакалу, быў прызнаны народным, а сама студыя ў чарговы раз пацвердзіла гэта званне. Віноўнікам урачыстасці былі ўручаны Ганаровыя граматы і падзякі ад аблвыканкама, а таксама неабходныя для творчай працы падарункі ад спонсараў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45