Цяхцінская школа-сад з Бялыніцкага раёна падключылася да міжнароднага руху юных міратворцаў.
“Гэты накірунак, які з’явіўся ў Маскоўскай вобласці, падтрымалі арганізацыі сістэмы ААН, у прыватнасці інфармацыйны цэнтр ААН у Маскве, а таксама Камісія Расіі па справах ЮНЕСКА, — растлумачыла адказная за гэты праект у сельскай школе Лілія Шакура. — Зараз у спіс школ міру ўваходзяць звыш 60 сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў і грамадскіх арганізацый з СНД”.
За сур’ёзнымі назвамі стаяць даволі простыя і зразумелыя справы.
“Напрыканцы мінулага года мы арганізавалі шмат суботнікаў па ўборцы школьнай тэрыторыі, конкурс плакатаў супраць СНІДу”, — пералічыў дзевяцікласнік Міхаіл Курносаў.
Адной з самых памятных спраў стала акцыя «Рукі дапамогі», у час якой дзеці дапамаглі сваім аднагодкам з асаблівасцямі развіцця ў вывучэнні школьных прадметаў. А потым вучні і настаўнікі сабралі сродкі і патрэбныя рэчы для выхаванцаў Бялыніцкага прытулку. «Задача для нас, дарослых, — растлумачыць дзецям, што дабро вяртаецца дабром. Што ім таксама па сілах каму-небудзь дапамагчы», — лічыць Лілія Фёдараўна.
Зараз педагогі разам са сваімі выхаванцамі збіраюць матэрыял аб жыцці праведнікаў свету — сялянак Вікторыі Бараноўскай і Ганны Барысёнак з вёскі Шапялевічы суседняга Круглянскага раёна. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі гэтыя жанчыны, нягледзячы на тое, што рызыкавалі ўласным жыццём і жыццём сваіх родных, выратавалі яўрэйскага хлопчыка Леаніда Сацункевіча. Да 70-годдзя вызвалення рэспублікі калектыў таксама аднавіў і зямлянку ў суседнім Асмолаўскім лесе. «У вайну тут базіраваліся партызаны з атрада Героя Савецкага Саюза Асмана Касаева, — удакладніла Лілія Шакура. — З дапамогай мясцовых ляснічых мы перакрылі дах, умацавалі сцены. За зямлянкай наглядаем доўгія гады.
І ўпэўнены: такія ўрокі патрыятызму не праходзяць бясследна».
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе