Рус Бел Eng 中文

Купалы і крыжы ўсталявалі на царкве ў вёсцы Бабірова Глускага раёна

У вёсцы Бабірова Глускага раёна на будынку, рэканструіраваным пад царкву, ўсталявалі купалы і крыжы, вырабленыя па спецыяльнаму заказу ў Валгадонску. Асвяціў крыжы і адслужыў вадасвятны малебен епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

“Вельмі сімвалічна, што купалы і крыжы на будучай царкве ўсталяваны менавіта ў Вялікую пятніцу, калі на крыжы быў распяты і прыняў смерць наш Гасподзь, — сказаў уладыка, звяртаючыся да сяльчан. — Мы павінны памятаць, што крыжовая смерць і Уваскрэсенне Хрыстова даюць нам надзею на жыццё вечнае з Богам. Няхай і ўстаноўленыя сёння крыжы дапамагаюць узняцца над будзённай мітуснёй, нагадваюць аб жыцці вечным”.

Рамонтныя работы на будынку царквы вядуцца ўжо амаль паўгода, іх арганізатарам і спонсарам выступіў ўраджэнец вёскі Бабірова Аляксандр Арцёмчык. Самі бабіраўчане таксама не застаюцца ў баку ад гэтай добрай справы — тыдзень назад вяскоўцы правялі калектыўныя работы па ўборцы прылеглай да царквы тэрыторыі. Праходзіць збор сродкаў на набыццё неабходных царкоўных рэчаў.

Па матэрыялах газеты “Радзіма”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна