Больш за 90 навукоўцаў з Беларусі і Расіі прымаюць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні», прысвечанай 100-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Канферэнцыя будзе праходзіць на працягу двух дзён — 24 і 25 красавіка — на базе факультэта славянскай філалогіі МДУ імя А. А. Куляшова.

Па словах арганізатара навуковага форума, загадчыка кафедры беларускай мовы, кандыдата філалагічных навук Уладзіміра Дзянісава, на канферэнцыі плануецца абмеркаваць актуальныя праблемы мовазнаўства, германа-раманскай філалогіі і лінгвадыдактыкі. Таксама ў навуковае поле «Куляшоўскіх чытанняў» уключаны пытанні, звязаныя з літаратурнай кампаратывістыкай і міжкультурнай камунікацыяй. «Мы запрасілі спецыялістаў па сучаснаму літаратурнаму працэсу, які адбываецца на тэрыторыі нашай краіны», — дадаў суразмоўца.

Уладзімір Дзянісаў акцэнтаваў увагу на тым, што ў поле зроку даследчыкаў апынуліся праблемы, якія так або інакш звязаны з асобай Аркадзя Куляшова. «На секцыйных пасяджэннях будуць разгледжаны пытанні вывучэння творчасці народнага паэта, яго публіцыстычнай, перакладчыцкай і грамадскай дзейнасці, – удакладніў загадчыка кафедры. – Не застануцца па-за ўвагай удзельнікаў і праблемы метадычнага характару. У прыватнасці, будуць абмеркаваныя спосабы выкладання торчасці Аркадзя Куляшова ў сярэдняй школе і ВНУ».

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:28
21.08.2020 - 15:34
21.08.2020 - 14:50
21.08.2020 - 09:27
Двадцать пять тысяч детей отдохнули в лагерях Могилевской области
21.08.2020 - 09:06