У Вялікую Айчынную вайну 12 ліпеня 1941 годзе Шклоў акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. За час акупацыі яны загубілі на Шклоўшчыне звыш 7,5 тыс. чалавек. 27 чэрвеня 1944 года Шклоў вызвалілі войскі Другога і Трэцяга Беларускіх франтоў.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны значная частка прамысловага абсталявання заводаў і фабрык Магілёўшчыны была эвакуіравана. А створанае народнае апалчэнне з 3 ліпеня 1941 года разам з воінамі Чырвонай Арміі абараняла Магілёў. Найбольш упартыя баі праходзілі на Буйніцкім полі. 26 ліпеня 1941 года Магілёў акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. Акупанты праводзілі палітыку масавага знішчэння мірных жыхароў і ваеннапалонных. Яны стварылі Лупалаўскі і Грабянёўскі лагеры смерці, гета, перасыльны пункт для савецкіх ваеннапалонных. За час акупацыі ў Магілёве было загублена каля 70 тыс. чалавек. Былі знішчаны ўсе прамысловыя прадпрыеемствы, культурна-асветныя ўстановы, палова будынкаў была разбурана або спалена. 28 чэрвеня 1944 года Магілёў вызвалілі войскі Другога Беларускага фронту.

Ужо ў самым пачатку вайны ў раёне сталіцы нашай Бацькаўшчыны – Мінска – таксама праходзілі надзвычай жорсткія баі войск Чырвонай Арміі супраць гітлераўскіх акупантаў. А ў выніку масіраваных налётаў на горад у Мінску ў першыя дні вайны было знішчана больш за 20% забудовы, загінула шмат жыхароў. 28 чэрвеня 1941 года Мінск акупіравалі фашысты. Яны ўстанавілі жорсткі акупацыйны рэжым: стварылі 9 лагераў смерці, а таксама яўрэйскае гета. За час акупацыі гітлераўцы знішчылі ў Мінску і яго ваколіцах больш за 400 тыс. чалавек. Адзін з самых прыгожых гарадоў свету быў пераўтвораны ў руіны. Мінск вызвалілі войскі 1, 2, 3-га Беларускіх франтоў ва ўзаемадзеянні з партызанамі ў выніку Мінскай аперацыі.
Кожны раз, калі ў Мінску я наведваю Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, я адчуваю незвычайнае хваляванне. Адчуваю боль у сэрцы і адначасова гонар за тое, што наша гераічная зямля выстаяла, не скарылася ворагу.
Канстанцін Карнялюк, газета "Ударны фронт"
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
19.08.2020 - 10:24
Летопись первой глусской школы в проекте «Как здесь учились и учили»
13.08.2020 - 14:57
29.07.2020 - 12:12