Маленькай Настачцы яшчэ 4 месяцы, і большую частку свайго жыцця яна са сваёй мамай Юляй знаходзіцца ў бальніцы. У дзяўчынкі інфекцыя выклікала закупорванне жоўцевых шляхоў, і, каб пазбавіцца ад усіх непрыемных наступстваў, трэба прайсці працяглы курс лячэння. Апошняе маму не пужае. Галоўнае, каб дзіця паправілася.
— Да абласной дзіцячай бальніцы мы паспелі пабываць у Бараўлянах, мінскім дзіцячым хірургічным цэнтры, інфекцыйным шпіталі, — пералічвае Юлія свае блуканні па лячэбных установах. — Да нашай медыцыны ў мяне няма ніякіх прэтэнзій: усё, што трэба для лячэння, нам прадастаўляюць. Умовы таксама добрыя. Нават пасцельныя рэчы мяняюць не згодна з графікам, а раней — калі ёсць такая неабходнасць. Няма пытанняў і па харчаванні: меню паўтараецца толькі праз 2 тыдні. І, што вельмі важна, усё паслугі бясплатныя.
У палаце, дзе ляжаць Юля з дачкой, ёсць усе выгоды: душ, санвузел. Тое, што побач з гэтым корпусам знаходзіцца яшчэ адзін — хірургічны, з сучасным медыцынскім абсталяваннем, які хутка прыме маленькіх пацыентаў, яна таксама ведае. Для такіх, як яна матуль, гэта вельмі важная навіна. Жанчына чула, што тэхніка там «на мяжы фантастыкі», а галоўнае — усе спецыялісты і службы будуць сабраны ў адным месцы.
Сучасны хірургічны корпус амаль на 200 месцаў, які аб’яднае пад адным дахам усе дзіцячыя ложкі, уступіць у строй у наступным месяцы. Пакуль дзеці знаходзяцца ў розных «дарослых» бальніцах Магілёва. Калісьці такая сістэма лячэння лічылася правільнай, але цяпер, калі з’явіліся новыя патрабаванні і новыя тэхналогіі, яна зжыла сябе. Адкрыццё перадавога ў любым сэнсе корпуса дасць магчымасць выйсці на новы ўзровень медабслугоўвання.
— Сярэдні ўзрост нашых аддзяленняў сёння складае 40 гадоў. За гэты час з’явіліся новыя кадры, змянілася дыягностыка. Таму ў свой час узнікла ідэя сканцэнтраваць усё ў адным месцы. Бацькі змогуць прыехаць сюды з хворым дзіцем і разам вырашыць усе праблемы, — кажа галоўны ўрач абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско.
Дарэчы, на напаўненне корпуса Міністэрства аховы здароўя краіны толькі ў гэтым годзе накіроўвае каля 24-26 мільярдаў рублёў.
— За апошнія некалькі гадоў у сістэме аховы здароўя краіны адбыліся значныя перамены — лічыць Ігар Каско. — Пасля маштабнага перааснашчэння вядучыя рэспубліканскія навукова-практычныя медыцынскія цэнтры кардыялогіі, неўралогіі і нейрахірургіі, трансплантацыі органаў і тканак чалавека, дзіцячы онкагематалагічны цэнтр, асноўныя клінічныя стацыянары па ўзроўні не ўступаюць вядучым замежным клінікам. А ў шэрагу момантаў — напрыклад, па пытаннях анкалагічных захворванняў, трансплантацыі органаў і тканак чалавека — нават пераўзыходзяць аналагічныя сусветныя цэнтры. Сёння няма захворванняў, якія беларускія медыкі не змаглі б вылечыць. Раней, калі шэраг складаных парокаў сэрца ў рэспубліцы не аперыраваўся, прыходзілася везці дзіця ў Маскву ці ў Кракаў. Былі складанасці і з фінансаваннем, і з дастаўкай. Мы адпраўлялі сваю рэанімацыйную брыгаду і везлі «цяжкае» дзіця на штучнай вентыляцыі лёгкіх да мяжы, а там перадавалі польскай брыгадзе… Бывала, што пры гэтым маленькі пацыент гінуў. Цяпер такога няма наогул.
Калі рабілася пераабсталяванне медыцынскіх устаноў краіны, толькі рэанімабіляў было набыта больш за 160. У Магілёўскай вобласці, напрыклад, кругласутачна працуюць 3 дзіцячыя і 2 дарослыя рэанімацыйныя машыны, абсталяваныя па апошнім слове тэхнікі. Асабліва цяжкія пацыенты паступаюць з раёнаў у абласныя клінікі, дзе больш высокі ўзровень медыцынскай дапамогі. Усе гэтыя змены дазволілі знізіць дзіцячую смяротнасць. За 4 сёлетнія месяцы на Магілёўшчыне яна склала ўсяго 2,5 праміле. Рэгіён можна ставіць на 1 месца ва ўсім свеце па нізкім узроўні дзіцячай смяротнасці.
З пачатку 2000-х магілёўскія медыкі аказваюць дапамогу неданошаным дзецям, вага якіх складае ўсяго 500 грамаў. Раней немаўлят менш за кілаграм нават на выходжвалі — не было такой магчымасці. Сучаснае ж абсталяванне дазваляе рабіць цуды. Высакаякасныя інкубатары, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх ад сусветных вытворцаў — гэтыя тэхналогіі сталі даступныя і нам.
Разам з намеснікам галоўнага ўрача па хірургіі Генадзем Вайцяховічам ідзём у аперацыйны блок хірургічнага корпуса. Ён складаецца з 5 пакояў. Яшчэ падчас суботніка тут зманціравалі абсталяванне, «навялі марафет». Цяпер ідзе падрыхтоўка да адкрыцця. Прасторныя светлыя калідоры, сцены па-майстэрску пафарбаваны навучэнцамі Бабруйскага мастацкага каледжа. Дзверы ў «святая святых» бальніцы адчыняюцца пры націску кнопкі.
А вось і лазернае афтальмалагічнае абсталяванне, якое дазволіць рабіць немаўлятам складаныя аперацыі на сятчатцы вока — раней яны выконваліся толькі ў сталіцы.
— Перааснашчэнне дае нам магчымасць працаваць на сусветным узроўні, — адзначае Генадзь Францавіч. — Сучаснае абсталяванне даражэй, але і аддача ад яго больш якасная. Нядаўна на грошы Нацбанка, якія былі перададзены бальніцы ў якасці падарунка, купілі электрамеханічны інструментарый для траўматалогіі і артапедыі. Ён вельмі зручны, прызначаны менавіта для дзяцей.
Усё новае патрабуе і дадатковых ведаў, але, як сцвярджае намеснік галоўнага ўрача, медперсанал прайшоў неабходнае навучанне на працягу апошніх трох гадоў.
Ёсць задумка стварыць пры хірургічным корпусе прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне.
— Яно будзе займацца не толькі афармленнем і шпіталізацыяй пацыентаў, але і аказваць неадкладную медыцынскую дапамогу, — падкрэслівае Ігар Каско. — Плануецца, што на базе аддзялення будзе ўсё неабходнае, каб весці такую працу: камп’ютарны тамограф, рэнтген-кабінет, кабінет ультрагукавой дыягностыкі, неабходныя лабараторыі. У залежнасці ад вынікаў дыягностыкі будзе прымацца рашэнне, як лячыць пацыента — у стацыянары ці амбулаторна. Па такой схеме працуе ўвесь свет. Усе глядзелі па тэлевізары серыял пра доктара Хауса. Там, у прынцыпе, нічога не выдумана, усё зроблена так, як і павінна быць. Аналагічных аддзяленняў сёння ў Беларусі няма. Нешта падобнае створана толькі ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Вядома, пад такія структурныя падраздзяленні пакуль не існуе штатаў, але нехта павінен пачынаць. Чаму не мы? Спатрэбіцца год ці два, каб адпрацаваць сістэму, але, калі ў нас гэта атрымаецца, мы станем вельмі добрым прыкладам для пераймання.
Нэлі Зігуля, “Звязда”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
12.08.2020 - 16:31
09.08.2020 - 18:36
Ольга Петрашова: к голосованию на выборах Президента нужно подходить с полной ответственностью
09.08.2020 - 14:46
Люди приходят на выборы в хорошем настроении – наблюдатель избирательного участка №3 в Славгороде
09.08.2020 - 14:42
09.08.2020 - 12:45
Многодетная мама из Могилева: сегодня мы выбираем будущее наших детей