Галоўная водная артэрыя райцэнтра доўгі час была ў заняпадзе. Грошы на яе ачыстку ніяк не знаходзіліся. І невядома, як доўга гэта ўсё цягнулася б, калі б не мясцовыя дэпутаты. Менавіта яны кінулі кліч, каб усім разам прывесці раку ў парадак — далі аб’яву ў газету і адкрылі разліковы рахунак. Арганізацыі і жыхары горада пералічылі ўжо на яго 23 мільёны рублёў.
- Грошы не вельмі вялікія, але іх дастаткова на тое, каб нешта рабіць, - паведаміў старшыня Клічаўскага райсавета дэпутатаў Уладзімір Кніга. - Вырашылі пачаць з рэчышча ў раёне пляжа. Хіба ж гэта добра, калі нават на месцы адпачынку зараснікі чароту, а ў вадзе камяні?
На ачыстцы Ольсы працуе тэхніка ПМК‑89, дапамагаюць лясгас і жылкамгас. Рачным пяском падсыпаюць нізкія месцы на беразе. Рыхтуецца пляцоўка для пляжнага валейбола. Калі будуць праведзены асноўныя работы, за справу возьмуцца валанцёры з БРСМ і мясцовыя жыхары.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе