Сёлета галоўнае свята хлебаробаў праводзіцца ў новым фармаце. Абласныя дажынкі будуць адзначаць у Кіраўску 20 верасня. У Клічаўскім раёне святочныя мерапрыемствы адбудуцца 13 верасня ў агарагарадку Новыя Максімавічы. Жыхароў аграгарадка і ўдзельнікаў свята чакае шмат разнастайных і цікавых мерапрыемстваў.
Пачнуцца дажынкі ўрачыстым мерапрыемствам “Хвала рукам, што пахнуць хлебам” і ўшанаваннем хлебаробаў клічаўскага краю, якія вырасцілі небывалы ўраджай зерневых культур. Затым пераможцаў жніва і гасцей запросіць “Максімавіцкі кірмаш”. Аграпрамысловыя прадпрыемствы раёна сумесна з установамі культуры прымуць удзел у конкурсе на лепшае афармленне і прадстаўленне “Сельскай сядзібы”.
Шмат прыемных хвілін абяцае вялікі канцэрт лепшых творчых калектываў раёна і гасцей з Польшчы “Нізка кланяемся вам, хлебаробы ”. Упрыгожыць кірмаш фотавыстава “Асенні пейзаж ”. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у конкурсах-выставах на самы прыгожы хлебны каравай, самае лепшае блюда з гародніны, самыя вялікія ці незвычайныя па форме і памерах плады, фрукты.
Мясцовыя пчаляры паспрачаюцца паміж сабой за званне “Мядовы кароль”, а маладыя сем’і высвятляць, хто з іх заслугоўвае звання “Уладар сяла ”. Да ўдзелу ў конкурсе “Іграй, гармонь! Звіні, частушка ” запрашаюцца аматары гэтага віду творчасці. Не менш цікавыя праграмы пройдуць на дзіцячай і спартыўнай пляцоўках максімавіцкага фестывалю-кірмашу.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе