Святочныя мерапрыемствы адбудуцца адначасова ў Кіраўску і аграгарадку Мышкавічы. Прычым пачнуцца яны 19 верасня раённымі «Дажынкамі» і закончацца 20‑га абласнымі. На рэканструкцыю аб’ектаў сацкультбыту і жыллёвага фонду, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторый выдаткавана, паводле інфармацыі Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, амаль 82 мільярды рублёў. У тым ліку 20 мільярдаў з рэспубліканскага бюджэту.
Яшчэ 21 мільярд выдаткаваў лідар па жніве ў Кіраўскім раёне — СВК «Рассвет». За кошт гэтых сродкаў цалкам адновяць 11 шматкватэрных дамоў у Кіраўску, раённы Дом культуры, мышкавіцкі Дом культуры і шмат іншых будынкаў; яшчэ на шэрагу аб’ектаў вядзецца бягучы рамонт. Акрамя гэтага, у Кіраўску заменяць водаправодную сетку і пакладуць асфальт на 8 вуліцах. Яшчэ 9 вуліц заасфальтуюць у Мышкавічах. Падрыхтаваны і план культурных мерапрыемстваў.
- Мы чакаем гасцей на святы хлеба, сала, мёду, бульбы і рыбы, - паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага раёна Андрэй Карпук. - Запланаваны спартыўнае свята, выстаўка сельгастэхнікі, шматлікія канцэрты. Будуць працаваць сельгаспадворкі, конная школа, дзіцячыя атракцыёны. Я ўжо не кажу пра гандлёвыя рады, якіх будзе вельмі шмат.
З раёнаў вобласці ў Кіраўску чакаюць каля 600 афіцыйных гасцей, якія прыедуць у складзе дэлегацый. Дасланы запрашэнні першым асобам дзяржавы і вобласці, а таксама кіраўніцтву гарадоў-пабрацімаў з Бранскай і Белгародскай абласцей.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе