Рус Бел Eng 中文

Выстава сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” пачне працаваць у Магілёве

Выстава сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” пачне працаваць у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Экспазіцыя была створана мінскім Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва і аб’яднала ў адзінай прасторы творчую садружнасць беларускіх мастакоў-авангардыстаў розных пакаленняў і эпох – ад 1980-х да 2010-х гадоў.

“Авангард – адна з найбольш значных з’яў не толькі ў выяўленчым мастацтве, але і ў музыцы, тэатры, кінематографе, – адзначае куратар выставы, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч. – Адкрыты для эксперыментаў авангард пашырае межы культуры, змяняючы ўжо сфарміраваны вобраз прасторы і часу і сцвярджаючы яго новае бачанне. У аснове авангарднага імпульсу – рэзкая змена парадыгмы быцця…”

Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца – з 2 кастрычніка па 2 лістапада. Час працы – з 11.00 да 19.00. Выхадныя – панядзелак і аўторак. Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 2 кастрычніка ў 17.00.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна