Гульня 23-тура жаночага футбольнага чэмпіянату краіны па футболе ў Гродна, дзе сустрэліся мясцовая “Ніва-Белкард” і магілёўская “Надзея-Днепр” ў сераду, скончылася выніковай нічыёй – 1:1.
Ужо на другой хвіліне гулні памылка абаронцы магіляўчанак на чужой палове поля прывяла да выхаду форварда “Нівы-Белкард” Лідзіі Шпак сам-насам з галкіперам саперніка. Наталля Мунцяну выцягнуць мяч з ніжняга вугла не здолела – 1:0. Госці ўсталявалі парытэт толькі ў другім тайме.

Капітан каманды “Надзея-Днепр” Наталля Ластачкіна зрабіла выдатную перадачу Анастасіі Шчэрбачэні, якой тая скарысталася напоўніцу – 1:1. У скарбонку каманды Аляксандра Ластачкіна пайшоў толькі адзін заліковы бал.
Улічваючы пераможныя вынікі канкурэнтаў за месцы ў медалёвай тройцы “Зоркі-БДУ” і “Бабруйчанкі”, становішча “Надзеі-Днепр” пагоршылася. У астатніх гульнях каманда павінна паказаць стоадсоткавы ачковы вынік.

Андрэй Ільеня, прэс-сакратар жаночай футбольнай каманды "Надзея-Днепр"
фота Аляксандра Ільені
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 10:42
18.08.2020 - 09:50
«Кировск-СДЮШОР» стал обладателем Кубка Беларуси по пляжному футболу
17.08.2020 - 12:07
Могилевские спортсмены завоевали награды на чемпионате Беларуси по академической гребле
10.08.2020 - 10:00
Могилевские команды вышли в суперфинал командного чемпионата Беларуси по настольному теннису
03.08.2020 - 11:05
03.08.2020 - 11:00