Не стала асаблівым выпрабаваннем на прафесійную трываласць для магілёўскай жаночай футбольнай каманды “Надзея-Днепр” гульня 24-га тура супраць “Гомеля-СДЮШАР-8”.

На стадыёне Магілёўскай гарадской СДЮШАР №7 у нядзелю, 26 кастрычніка, заўзятары убачылі сем галоў у выкананні гаспадынь поля. Пасля першага мяча на 10-й хвіліне, які правяла лепшы бамбардзір “Надзеі-Днепр” бягучага сезона Любоў Гудчанка, наступнага хістання сеткі варот гамяльчанак прыйшлося чакаць доўга. Анастасія Шчэрбачэня напрыканцы тайма з інтэрвалам у дзве хвіліны давяла лік да разгромнага – 3:0. Пасля перапынку Шчэрбачэня зрабіла хет-трык, у трэці раз засмуціўшы саперніка. Затым час саліраваць надыйшоў для капітана “Надзеі-Днепр” Наталлі Ластачкінай, якая двума трапнымі ударамі за-за межаў штрафной пляцоўкі давяла перавагу каманды да 6 галоў.

Кропку у матчы паставіла Святлана Знайдзёнава, чый удар галавой быў як эфектным, так і эфектыўным. 7:0 – “Надзея-Днепр” у добрым настроі пачынае падрыхтоўку да абласного дэрбі з “Бабруйчанкай, якое адбудзецца ў Магілёве 5 лістапада.

Андрэй Ільеня, прэс-сакратар жаночай футбольнай каманды "Надзея-Днепр"
фотаздымкі Аляксандра Ільені
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 10:42
18.08.2020 - 09:50
«Кировск-СДЮШОР» стал обладателем Кубка Беларуси по пляжному футболу
17.08.2020 - 12:07
Могилевские спортсмены завоевали награды на чемпионате Беларуси по академической гребле
10.08.2020 - 10:00
Могилевские команды вышли в суперфинал командного чемпионата Беларуси по настольному теннису
03.08.2020 - 11:05
03.08.2020 - 11:00