Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь абвешчаны конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва. Удзельнікамі могуць быць мастацтвазнаўцы, мастакі і іншыя асобы, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення буйных культурных праектаў у галіне выставачнай дзейнасці. Тэрмін прыёма канцэпцый – да 24 лістапада 2014 г. уключна.
Канцэпцыя павінна ўлічваць дэвіз і тэмы 56-й Венецыянскай біенале, адлюстраванне новых арыгінальных ідэй сучаснага мастацтва ў Беларусі, а таксама распаўсюджванне інфармацыі аб сучасным беларускім мастацтве за мяжой. Акрамя таго, у працэсе арганізацыі выстаўкі павінны выкарыстоўвацца новае нестандартнае бачанне канцэпцыі і сучасныя мультымедыя-тэхналогіі.
Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя грашовыя прэміі: першае месца – Br10 млн., другое – Br7 млн., трэцяе – Br5 млн. Пераможца конкурсу, які атрымае першаее месца, аўтаматычна становіцца куратарам беларускага павільёна на Венецыянскай біенале.
Праекты канцэпцый з пазнакай “Конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 56-ай Венецыянскай біенале” накіроўваюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220004, г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45