Ролік з 30-хвілінным запісам знаёміць з сакрэтамі рамеснікаў і народных умельцаў Магілёўшчыны. Гэта яшчэ адзін праект Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Леніна, прысвечаны сёлетняму Году гасціннасці.
"Да жанру кіно мы звярнуліся ўпершыню, - падзялілася загадчыца аддзела беларускай літаратуры і краязнаўства Тамара Калініна. - Друкаванага матэрыялу аб тым, якія таленавітыя людзі жывуць у нашым краі, хапае, але адна справа - пачытаць і зусім іншая - убачыць. У тым, як з-пад рук майстра з’яўляюцца цудоўныя рэчы, прысутнічае нейкая магія. Ініцыятарам і тэхнічным выканаўцам гэтай задумкі стала наша бібліятэкар Вольга Сярнова. Інфармацыйную падтрымку аказаў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы". Па словах суразмоўцы, у патэнцыйных турыстаў цяпер ёсць добрая магчымасць азнаёміцца з творчым патэнцыялам Прыдняпроўскага краю. Усяго у фільме прымалі ўдзел 18 майстроў, якія прадэманстравалі свае веды ў галіне ганчарства, саломапляцення, бондарства, выцінанкі, вышыўкі і іншых народных промыслаў.
Набыць відэафільм «Магілёўскія гасцінцы» можна непасрэдна ў бібліятэцы. Яго кошт - Br50 тыс.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45