Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод выпусціў пяцісоты вагон. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
«Гэта істотнае для калектыву дасягненне, — адзначыў на міні-ўрачыстасці генеральны дырэктар Мірза Чалаян. – Работы па розных накірунках тут распачаліся даўно, але вытворчасць на першы план выйшла практычна летась, таму і выпуск «пяцісотага»– падзея знакавая,пацвярджае, што мы сталі сапраўдным сучасным прадпрыемствам. Ужо заключаны кантракты на выпуск 700 вагонаў — 500 цыстэран і 200 платформ. І гэта – не мяжа, спыняцца на дасягнутым ніхто не збіраецца, задача перад заводам простая: працягваць расці, дынамічна развівацца і нарошчваць магутнасці».
Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод быў адкрыты тры гады таму, аднак вытворчасць было запушчана ў мінулым годзе. Завод аснашчаны сучаснымі станкамі і абсталяваннем. Ён спецыялізуецца на вырабе грузавых вагонаў, цыстэрнаў і танк-кантэйнераў для перавозкі розных відаў грузаў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе