Свой юбілейны 50-ы паход студэнты і выкладчыкі Мінскага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка прысвяцілі 70-годдзю Перамогі над фашысцкай Германіяй. Традыцыйна ён праходзіць па месцах баявой і працоўнай славы розных абласцей краіны і схема яго маршруту нагадвае зорку. На гэты раз адной з граняў зоркі стане менавіта Асіповіцкі край. Праграма 4 дзён уключае сустрэчы з ветэранамі і моладдзю раёна, правядзенне канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў, арганізацыю майстар-класаў і прафарыентацыйных размоў.
— Такія сустрэчы ўзаемна нас абагачаюць, дапамагаюць падымаць прэстыж настаўніцкай прафесіі сярод моладзі, заахвочваюць яе сеяць добрае, светлае, вечнае, — кажа начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Асіповіцкага райвыканкама Наталля Шаўчэнка. —У раёне працуе 128 выпускнікоў гэтага ўніверсітэта, 12 з іх з’яўляюцца кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, 15 — намеснікамі. На розных факультэтах і курсах універсітэта вучацца 40 нашых былых навучэнцаў, а са 144 леташніх выпускнікоў, якія паступілі ў розныя ВНУ, 11 выбрал і менавіта ўніверсітэт імя М. Танка.
Нэлі Зігуля, “Звязда”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе