Сутыкнулiся ў школе з такой праблемай: дзецi часта дома не робяць самага мiнiмальнага, элементарнага па вучэбных прадметах, бо вельмi шмат часу праводзяць ля камп’ютара. I што тут зробiць настаўнiк? Гэта ж не ён, а бацькi дазваляюць сядзець у сацыяльных сетках бязмежную колькасць часу. Глядзiш потым на вучня i разумееш, што не хапае дзецям нармальнай чалавечай увагi, разумення, спагады i падтрымкi дарослага чалавека.
Нягледзячы на складанасцi, у школах працягваюць працаваць настаўнiкi. Я ў школе ўжо больш за дзесяць год i прыйшла да высновы, што нiхто не адмяняў i не адменiць чалавечнасць i гуманiзм. Не магу не напiсаць пра гэта, бо яшчэ выхоўваю i дваiх сыноў. I ўсё часцей бачу, як камп’ютaрная залежнасць становiцца цяжкiм захворваннем, вялiкай бядой сучасных сем’яў. Як бы мы, настаўнiкi, нi прапагандавалi здаровы лад жыцця, вынiку не будзе, бо фундамент закладваецца бацькамi з маленства. Паверце, часта дзецi звяртаюцца да камп’ютара менавiта таму, што мацi i бацька зусiм з iмi не размаўляюць. А ў дзяцей хапае клопатаў. Праграма зараз у школе нялёгкая, кожны настаўнiк патрабуе ведання свайго прадмета, а дома падтрымкi няма. Як шкада, што многiя бацькi гэтага не разумеюць. Няўжо мы развучылiся размаўляць, усмiхацца, нармальна жыць?
Алена ЦЫВIЛЬКА, настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры ДУА «Макранскi ВПК д/с-СШ» Быхаўскага раёна
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
12.08.2020 - 16:31
09.08.2020 - 18:36
Ольга Петрашова: к голосованию на выборах Президента нужно подходить с полной ответственностью
09.08.2020 - 14:46
Люди приходят на выборы в хорошем настроении – наблюдатель избирательного участка №3 в Славгороде
09.08.2020 - 14:42
09.08.2020 - 12:45
Многодетная мама из Могилева: сегодня мы выбираем будущее наших детей