Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб прысуджэнні спецыяльных прэмій райвыканкама «Чалавек года», а таксама прэміі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі за 2014 год.
У намінацыі «Вытворчая дзейнасць» прэмія «Чалавек года» прысвоена галоўнаму інжынеру па механізацыі СВК «Калгас «Радзіма» Мікалаю Іосіфавічу Капелюшу; у намінацыі «Сацыяльна-культурная дзейнасць» – намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Таццяне Васільеўне Мандрыкавай; у намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць» – дырэктару ДУА «Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў» Таццяне Вячаславаўне Гарнастай.
За ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне насельніцтва, актыўную асветніцкую дзейнасць спецыяльнай прэміі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі ўдастоены СВК «Калгас «Радзіма» (старшыня праўлення Аляксандр Міхайлавіч Лапацентаў).
Лаўрэатам спецыяльных прэмій на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі, які пройдзе 27 лютага ў РЦК, будуць уручаны дыпломы, грашовыя прэміі, іх прозвішчы заносяцца на раённую Дошку гонару.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе