Пасля капітальнага рамонту ў Бялынічскай цэнтральнай раённай бальніцы адчынілася аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі.
У новым памяшканні поўнасцю адноўлена ўнутраная аддзелка, абсталяваны дыспетчарская, «заправачны» пакой, у якім захоўваецца неабходны медыкаментозны запас, а таксама чамаданы-укладкі, якія ўключаюць медыцынскія наборы для цяжарных, медпрыналежнасці пры масавых траўмах, атручваннях хімічнымі рэчывамі і набор неабходных матэрыялаў пры ўзнікненні асабліва небяспечных інфекцый. Абнавіліся пакоі для адпачынку і харчавання персаналу службы хуткай дапамогі. З’явілася і душавая кабіна, якой дасюль не было.
Галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі адзначыў якасную работу будаўнікоў ААТ «ПМК-83 Вадбуд». У якасці падарунка ён ўручыў работнікам аддзялення хуткай дапамогі кухонныя прыналежнасці і два лічбавыя дыктафоны. Апошнія, па яго словах, дазволяць павысіць эфектыўнасць сістэмы аховы працы, бяспеку медыкаў і, разам з тым, павялічаць іх адказнасць за сваю працу.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе