На часопісы Выдавецкага дома «Звязда» магілёўскія чытачы нават займаюць чаргу
Дэбютную кнігу вершаў паэтэсы са Шклоўшчыны Вольгі Данілавай прадставіў на нядаўняй сустрэчы ў Магілёве рэдактар аддзела літаратурна-мастацкага часопіса «Полымя» Рагнед Малахоўскі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў таленавітых аўтараў заўсёды ёсць шанц знайсці сваё месца на старонках выдання.
Разам з Уладзімірам Мазго, намеснікам рэдактара часопіса «Нёман», Рагнед Малахоўскі прыняў удзел у семінары дырэктараў бібліятэчных сетак вобласці, які праходзіў на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. Леніна. Прадстаўнікоў абодвух часопісаў сустрэлі, як добрых знаёмых, чыя творчасць на Магілёўшчыне вядома і запатрабавана. Пісьменнікі нагадалі пра тое, наколькі цесна выданні супрацоўнічаюць з пачынаючымі літаратарамі і музыкантамі, а таксама зачыталі некалькі кранальных вершаў са сваіх зборнікаў. Як адзначыла намеснік дырэктара Магілёўскай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Вольга Волкава, часопісы Выдавецкага дома «Звязда» карыстаюцца сярод чытачоў вялікім попытам. А на «Полымя» і «Маладосць», якія можна ўзяць на абанеменце, нават існуе чарга.
— Цікавасць да сучаснай беларускай літаратуры павялічваецца, — паведаміла Вольга Уладзіміраўна. — Прычым не толькі сярод мэтанакіраванай аўдыторыі, якая сочыць за літаратурнымі тэндэнцыямі з прычыны сваіх прафесійных абавязкаў. Дарэчы, калі мы некалькі год таму праводзілі літаратурны конкурс, у намінацыі «За чытанне беларускай літаратуры» перамог менавіта чытач «Полымя».
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45