Прыёмнае і фізіятэрапеўтычнае аддзяленні ЦРБ адкрыліся пасля капітальнага рамонту ў Бялыніцкай бальніцы. Аб гэтым паведаміў галоўны ўрач установы Віктар Пянькоўскі.
«Кабінеты аддзялення фізіятэрапіі даўно патрабавалі аднаўлення, — зазначыў суразмоўца. — Цяпер пацыенты змогуць атрымаць якаснае лячэнне на вышэйшым узроўні. На правядзенне рамонтных работ усіх памяшканняў было выдаткавана Br400 млн., столькі ж расходавана на набыццё медыцынскага абсталявання».
У ходзе капрамонту заменены вокны, абноўлены сцены і падлога, для рэалізацыі лячэбнага працэсу абсталяваны ўсе неабходныя кабінеты. Гэта інгаляторый, водалячэбніца, памяшканне цеплалячэння і асобны пакой для саляных інгаляцый. Таксама пашырыліся кабінеты электралячэння. Цяпер яны працуюць асобна ад светлалячэння. «Запрацавала» тут і бегавая дарожка, якая не функцыянавала звыш 6 гадоў.
Сэрцам аддзялення стала масажнае 3D-крэсла «Касмічная капсула ў бязважкасці». Каштуе цуда-прыстасаванне звыш Br50 млн.. Прызначаецца яно для прафілактыкі і лячэння захворванняў пазванка, зняцця стомленасці, мышачнай напругі і эмацыянальнай разгрузкі, а таксама можа выкарыстоўвацца як дапаможны сродак пры варыкозным пашырэнні венаў. Функцыянуе крэсла ў 6 аўтаматычных рэжымах: масажы тайскі, кітайскі, карэйскі, шыатцу, сінхранізацыя з музыкай і расцягванне.
Штогод у аддзяленні 5 медыцынскіх сясцёр выконваюць 112 тыс. працэдур, лячэнне атрымліваюць 5,5 тыс. чалавек, звыш 1,0 тыс. з іх – дзеці.
Другое жыццё атрымалі пакоі для прыёму хворых, сучасныя санітарны прапускнік, санвузлы і працэдурны кабінет у прыёмным аддзяленні райбальніцы. На правядзенне капітальнага рамонту, а таксама на набыццё абсталявання было выдаткавана каля Br180 млн..
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе