Рус Бел Eng 中文

Жаночы футбол: каманда “Надзея-Днепр” пакуль застаецца на трэцім месцы ў турніры

У нядзелю жаночая футбольная каманда “Надзея-Днепр” у Мінску праводзіла чарговую гульню чэмпіянату краіны. Футбалісткі “Зоркі-БДУ”, а менавіта ім супрацьстаялі магіляўчанкі, здолелі забіць першымі. Напрыканцы першай паловы матча не без дапамогі шанцавання Анастасія Ліннік засмуціла магіляўчанак. Аднак пасля перапынку дзяўчыны Аляксандра Ластачкіна пачалі гуляць зусім у іншы футбол. Галявыя моманты узнікалі каля варот гаспадынь усё часцей, аднак рэлізаваць магіляўчанкі здолелі толькі адзін з іх. Святлана Знайдзёнава скарысталася выдатным пасам ад Вольгі Мелканянц. 1:1 – “Надзея-Днепр” набірае сёмы заліковы бал і застаецца на трэцім месцы ў турнірнай табліцы.

 

Яшчэ адзін прадстаўнік Магілёўшчыны “Бабруйчанка” з буйным лікам 12:0 разграміла віцебскі “Універсітэт”. Каманда з Бабруйска займае 5-е месца з шасці ўдзельнікаў чэмпіянату.

Па інфармацыі fcnadezhda.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна