У міжнародным фестывалі «Магутны Божа», які праходзіць у Магілёве, прымаюць удзел 600 прадстаўнікоў з 20 краін, уключаючы Амерыку.
Можна казаць, што свята духоўнай музыкі цалкам захапіла абласны цэнтр, бо шмат яго пляцовак працуе менавіта пад адкрытым небам і за тое, каб на іх пабываць, не трэба плаціць грошы. Людзі могуць не толькі атрымаць асалоду ад узнёслай музыкі, але яшчэ сустрэцца з артыстамі, знаўцамі народнай медыцыны, пісьменнікамі і паэтамі.
Яшчэ ў суботу свой шацёр каля дыягнастычнага цэнтра раскінула вялікая праваслаўная выстава-кірмаш, дзе можна знайсці шмат сувеніраў, царкоўных рэчаў, духоўнай літаратуры. На плошчы Зорак каля кінатэатра «Радзіма» кожны дзень будуць спяваць хрысціянскія групы з розных краін свету. А на Архірэйскім вале традыцыйна пройдзе свята перазвону.
“Гэты фестываль унікальны тым, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў трох хрысціянскіх канфесій - праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай, - падкрэсліла значнасць мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава. - Незалежна ад таго, якую рэлігію вызнае чалавек, на якой мове ён размаўляе, у якой краіне жыве, ёсць агульныя паняцці, вельмі блізкія і зразумелыя для кожнага з нас. Нездарма галоўнай мэтай фестывалю з’яўляецца адраджэнне духоўнай культуры, пашырэнне міжнародных сувязяў і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі.
Па матэрыяле газета “Звязда”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45