Рус Бел Eng 中文

Ордэна Маці ўдастоены 5 жанчын Магілёўскай вобласці

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэна Маці ўдастоены пяць жыхарак Магілёўскай вобласці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 верасня.

У ліку ўзнагароджаных - хатняя гаспадыня з Асіповіч Валянціна Бяляева, кандуктар Магілёўскага ГКУП «Гарэлектратранспарт» Таццяна Левянец, прадавец з Асіповіцкага раёну Святлана Марціновіч, а таксама хатнія гаспадыні Ірына Канаплёва з Краснаполля і жыхарка Бабруйскага раёну Надзея Шаболда.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна