Выстава «Злататканая адзнака годнасці» адкрыецца 23 кастрычніка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
Па словах суразмоўцаў, у жыхароў Магілёва ўпершыню з'явіцца магчымасць пабачыць унікальныя прадметы ткацтва XVIII-XIX стст. з прыватнай калекцыі - кунтушовыя паясы і фрагменты дэкаратыўных тканін, вырабленыя на мануфактурах Рэчы Паспалітай, Францыі і Расійскай імперыі. Сярод пятнаццаці эксклюзіўных экспанатаў выставы - кунтуш і жупан, неад'емныя часткі легендарнага «сармацкага стылю» беларускай шляхты. Экспазіцыю дапоўняць працы вядомага графіка Уладзіміра Басалыгі з фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава.
Паясы ў XVII–XVIII стст. былі абавязковым элементам мужчынскага параднага касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Павязаныя паверх кунтуша, яны не толькі дапаўнялі і дэкаравалі касцюм, але і лічыліся сімвалам годнасці, высакароднага старажытнага паходжання, высокага сацыяльнага становішча і дабрабыту свайго ўладальніка.
Выстава будзе працаваць у музее да 24 студзеня 2016 года.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45