Маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня інвалідаў, пройдзе ў Бялынічах 3 снежня для тых, хто наведвае аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і дзяцей-інвалідаў – выхаванцаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў.
У мінулым годзе такая сустрэча адбылася ў Круглым, а сёлета гасцей з суседняга раёна прымаюць Бялынічы. Для ўдзельнікаў мерапрыемства, інвалідаў І і ІІ груп дапенсійнага ўзросту і дзяцей-інвалідаў, будуць арганізаваны: экскурсія ў раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, святочны канцэрт «Міласэрнасць» у раённым Цэнтры культуры, «салодкі» стол і дыскатэка.
Як адзначыла дырэктар Бялыніцкага ЦКРНіР Таццяна Цецерукова, такія сустрэчы праводзяцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзеля фарміравання прыязнага стаўлення да гэтай катэгорыі грамадзян і развіцця зносін паміж самімі людзьмі, якія аказаліся ў баку ад паўнавартаснага жыцця.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе