Чацвёра бабруйчан удастоены спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарвыканкама імя М. Лынькова. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.
Па словах суразмоўцаў, згодна з рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта за значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы ў 2015 годзе спецыяльная прэмія прысуджана загадчыку гарадской бібліятэкі № 8 імя Е. Полацкай Наталлі Каўгарэня, настаўніку беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №28 Людміле Лопаравай, загадчыку бібліятэкі гімназіi №1 Бабруйска Наталлі Калеснікавай, бібліятэкару гімназіi №1 Бабруйска Святлане Кажэўнікавай.
Спецыяльная прэмія імя Міхася Лынькова заснавана Бабруйскім гарвыканкамам у 2011 годзе. Згодна з рашэннем яна прысуджаецца дзеячам культуры, мастацтва, адукацыі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі горада за значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45