Рус Бел Eng 中文

Свае дзверы для наведвальнікаў расчыніла цэнтральная раённая аптэка ў Бялынічах

У Бялынічах 2 лютага свае дзверы для наведвальнікаў расчыніла цэнтральная раённая аптэка № 41, якая “пераехала” на новы адрас: вул. Энгельса, 3Б.

Распачалося будаўніцтва вясною 2015 года і праводзілася за сродкі Магілёўскага РУП «Фармацыя». На цырымонію адкрыцця новага будынка аптэкі прыйшло шмат ганаровых гасцей і бялынічан. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася генеральны дырэктар Магілёўскага РУП «Фармацыя» Валянціна Ігнаценка, якая выказала словы шчырай падзякі дырэктару ПМК-241 Уладзіміру Раманенку і старшыні райвыканкама Мікалаю Кадаценку за дапамогу і ўсебаковае садзейнічанне падчас будаўніцтва новай аптэкі.

Загадчыца аптэкі Алена Кавалёва адзначыла, што з увядзеннем у эксплуатацыю новага будынка значна павялічылася гандлёвая плошча, якая складае зараз 70 кв. метраў, дзе  выстаўлена больш безрэцэптурных лекавых сродкаў і так званых тавараў-спадарожнікаў: касметыка, тавары для навароджаных, медыцынскія прылады і інш.

Па матэрыялах газеты “Зара над Друццю”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна