Выпускнік магілёўскай мужской гімназіі - паэт, пісьменнік, драматург, мемуарыст, навуковец i грамадскі дзеяч. Адзін з нешматлікіх беларускіх нацыянальных дзеячоў, што перажыў сталінскія рэпрэсіі.
Нарадзіўся Міхайла Грамыка 12 лістапада ў вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна на Гомельшчыне ў сям’і разначынца. Пасля смерці маці бацька з дзецьмі перабраўся ў Гомель, а ў 1892 годзе прыняў на сябе абавязкі “даверанага i ўправіцеля” маёнтка ўдавы магілёўскага настаўніка ceмінарыі. Фальварак знаходзіўся непадалёк ад Іванішчавіч Быхаўскага павета. I гэты перыяд жыцця будучы пісьменнік узгадваў заўсёды з замілаваннем: «3 сямі да трынаццаці гадоў я пражыў багатым на ўражанні жыццём. У гэты час сям’я наша не адчувала матэрыяльнай нястачы. Блізкае знаёмства з нашай прыродай, сялянамі, мовай, рознабаковымі праявамі гаспадаркі, непасрэднае назіранне за дзейнасцю бацькі заклалі ў маю душу пэўныя асновы светапогляду».
Затым сям’я Грамыка пераязжае ў Магілёў, дзе бацька займаецца адвакатурай: «Тут набыў невялікі, але ладны дамок, прыбудаваў кухню i пакоі для дзяцей. Пры доме быў кветнік i фруктовы сад на 12-15 сотак». Міхайла паступае ў Магілёўскую мужскую гімназію, дзе далучаецца да рэвалюцыйнага руху: «Пачаткам майго ўдзелу ў рэвалюцыйным руху ў Магілеве ў перыяд першай рэвалюцыі можна лічыць неаформлены гурток пмназістаў-пяцікласнiкaў Магілёўскай гімназіі». У 1905 годзе паступае на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, а потым пераводзіцца на фізіка-матэматычны па спецыяльнасцi «геалогія». У 1906-1907 уваходзіў у аграрную групу Магілёўскага акруговага камітэта РСДРП, вёў агітацыю па вёсках сярод сялян. А ў 1911 годзе пасля атрымання дыплому ў Віленскай акрузе ў пасадзе настаўніка сярэдняй школы яму адмовілі, прыйшлося ехаць жыць у Адэсу, дзе прабыў 10 год. У 1914 годзе Грамыка з групай настаўнікаў-турыстаў наведаў Германію, Італію i Швейцарыю. Настаўнічае, прымае ўдзел у рабоце культурна-асветнщкай арганізацыі беларускіх бежанцаў «Беларускі гай». У 1921 годзе пакідае Адэсу i працуе ў Мінску. На paзвітанне з чарнаморскім краем піша прыгожы верш «Апошняе даруй»:
Само сябе што i не чуеш, мора!
Ці прывітаю я твае хваліны зноў?
Бязберажжа твае абшарнае прасторы
Ці дасць калі прытул выгнанніку гадоў?
Ад гэтых сініх вод павінен я далёка
Падацца, аж туды, дзе шапацяць лясы,
Дзе шэпчацца з лазой над возерам асока
Ды па шнурах калышуцца аўсы.
Мой родны край мяне гукнуў да працы,
Як шмат каго з раскіданых сыноў,
Каб з крыўдаю старой ды цемраю змагацца,
Каб край ажыў, расквеціўся заноў.
У Мінску выкладае геалогію i мінералогію ў Белпедтэхнікуме i БДУ. Актыўна працуе ў Інбелкульце з першых дзён адкрыцця ўстановы, у Беларускай Акадэміі Навук: «3 тых часоў я ўжо не аддзяляўся ад нашага народнага жыцця... Якое то было акружэнне! Я ўглядаўся ў постаці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага i многіх хоць i меней выдатных, але патрэбных для паўнаты i магутнасці «хору» i «аркестра». У 1922 годзе разам з Я.Коласам, С.Некрашэвічам, А.Круталевічам напісаў «Адозву да праваслаўных беларусаў», якія заклікаліся «да адбудовы роднай Царквы, якая жадае icці ўласным шляхам, да сцвярджэння яе на аўтаномных пачатках i захавання яе нацыянальнага аблічча. Разам з Мікалаем Азбукіным апрацаваў беларускую навуковую тэрміналогію ў галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў i xiмii. Піша на беларускай мове падручнікі «Пачатковая геаграфія» для агульнаадукацыйнай школы, а таксама «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (частка першая - Крышталаграфія; частка другая - Мінералогія) ў 1926 годзе для вышэйшых навучальных устаноў. На пачатак 20-х прыпадае i поўнае разгортванне літаратурнай творчасці Міхайлы Грамыкі. Пicaў вершы, паэмы, п’есы, некаторыя з ix, як напрыклад, «Скарынін сын з Полацка» ставілася ў БДТ-1 (тэатр Я. Купалы).
Прымаў удзел у шматлікіх геалагічных экспедыцыях па Белаpyci, у тым ліку i Магілёўшчыне: “Прайшоу, між іншым, па беразе прыгажуні Проні ад вытокаў яе каля г. Горкі да злучэння з Сожам пад Слаўгарадам (былое мястэчка Прапойск)”. Быў, разам з Вацлавам Ластоўскім, удзельнікам спецыяльнай экспедыцьі, якая шукала граніт для Маўзалея Леніна. У 1930 разам з географам Азбукіным пад Рэчыцай праводзіў геолага-выведчыя работы па выяўленні нафты, але беспадстаўны арышт i высылка абодвух спынілі даследаванні.
У1930 - арыштаваны i сасланы ў Іванава-Вазнясенск. Працаваў затым у Кіраўску (Мурманская вобласць), у горным тэхнікуме, з 1941 г. - у Пермскай вобласці, у Іжэўску ў педінстытуце. Потым зноу ў Kipaўcкy.
У 1957 годзе рэабілітаваны. Апошнія гады жыў у Падмаскоўі ў горадзе Xімкі. Пакінуў пасля сябе ўспаміны, у тым ліку i пра рэвалюцыйныя падзеі ў Магілёве.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
19.08.2020 - 10:24
Летопись первой глусской школы в проекте «Как здесь учились и учили»
13.08.2020 - 14:57
29.07.2020 - 12:12