Рус Бел Eng 中文

Вечарына, прысвечаная 75–годдзю Уладзіміра Мулявіна, адбудзецца у Палацы культуры вобласці

Вечарына, прысвечаная 75-годдзю са дня нараджэння вялікага артыста Уладзіміра Мулявіна, адбудзецца 21 лютага у Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла загадчыца бібліятэкі бібліятэчнага каледжа імя А.С.Пушкіна Алена Кандратенка.

«Калі пытаюцца ў людзей, што для іх з'яўляецца сімвалам Беларусі, першае, што яны называюць, - белы бусел. А за ім ідзе ансамбль "Песняры". Яго кіраўніка Уладзіміра Мулявіна многія лічылі сапраўдным беларусам», - адзначыла спецыяліст.

У мерапрыемстве могуць прымаць удзел усе паклоннікі таленту Уладзіміра Мулявіна, жадаючыя змогуць больш даведацца пра жыцце таленавітага чалавека, дакрануцца да яго творчасці.

Вечарына адбудзецца 21 лютага ў 14.00. Уваход вольны. 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна