Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк:
Не паспеў яшчэ выйсці указ № 485, як інтэрнет-суполка абвясціла яго жорсткім і несправядлівым да аматараў металапошуку. На самой справе закон у нас не жорсткі, а проста прыведзены ў адпаведнасць з еўрапейскімі нарматывамі. Жорсткае да вандалаў заканадаўства, напрыклад у Ізраілі, дзе за вольныя раскопкі адразу прадугледжваюцца тэрміны зняволення ад 5 гадоў.
Трэба разумець, што пасля наркотыкаў і алкаголю чорны рынак антыкварыяту - самы прыбытковы ў свеце. І помнікі археалогіі ў краіне раскопваюць не хлопчыкі. Гэта бізнес, у якім круцяцца дзясяткі мільёнаў долараў.
А пакуль нехта нажываецца на гісторыі, мы яе страчваем. Вы будзеце чытаць кнігу, у якой палова старонак вырвана? Тое самае адбываецца з помнікамі, калі там “пасвяцца” з металадэтэктарамі. Для археолагаў важны кантэкст, а аматары яго знішчаюць. Ды яшчэ якімі метадамі! Я сваіма вачамі бачыў перавораныя селішчы ў чарнобыльскай зоне. Бачыў могілкі з ямамі глыбінёй 2-3 метры. Чалавечыя косці валяліся...
Адпаведны ўказ наспеў даўно. У Расіі была такая ж сітуацыя. Там прынялі закон, усе пытанні сталі курыраваць ФСБ і МУС, справа з аховай спадчыны палепшылася. Малайцы, нам трэба імкнуцца да такіх поспехаў! Трэба наводзіць парадак. А таксама ўпарадкоўваць сістэму аховы культурнай спадчыны, ствараць нармальную сістэму археалагічнай службы.
Па матэрыялах «Народнай газеты»
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
12.08.2020 - 16:31
09.08.2020 - 18:36
Ольга Петрашова: к голосованию на выборах Президента нужно подходить с полной ответственностью
09.08.2020 - 14:46
Люди приходят на выборы в хорошем настроении – наблюдатель избирательного участка №3 в Славгороде
09.08.2020 - 14:42
09.08.2020 - 12:45
Многодетная мама из Могилева: сегодня мы выбираем будущее наших детей