Рус Бел Eng 中文

Аўтарскія лялькі з розных краін свету можна ўбачыць падчас выставы ў Магілеве па 30 верасня

Міжнародная выстава «Панна DOLL`я» адчынілася ў Магілеўскім музеі этнаграфіі. На ёй прадстаўлены аўтарскія лялькі з розных краін свету, у тым ліку творы беларускіх лялечнікаў, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.

По словах суразмоўцаў, магілёўскі глядач мае магчымасць убачыць ужывую больш за сто эксклюзіўных работ, якія выраблены ў адзіным экзэмпляры. “Рэдкае шчасце і рэдкі дар - уменне ствараць лялек самастойна, увасабляючы ў іх нерэалізаваныя дзіцячыя фантазіі і казачныя мары. Фантазіі мастакоў невычарпальныя, кожная новая мадэль - гэта новы незвычайны вобраз, нікім раней не прапанаванае рашэнне”, - адзначылі ў музеі.

Работы для выставы прадставілі больш за 20 майстроў. Сярод лялек нямала анатамічна дакладных фігур, прысутнічаюць таксама гратэскныя персанажы з мультфільмаў, казак і легенд. Тут можна знайсці калекцыйныя працы ў стылі стымпанк ад аўтара Сяргея Драздова, а таксама насякомых і птушак, сабраных з мноства дзіўных дэталяў. Прадстаўлены на выставе і прадметы, вырабленыя з воўны, акрамя таго - скульптурныя фантазійныя вобразы «Курачка-рыба» і «Цмок».

Пазнаёміцца з міжнароднай выставай «Панна DOLL`я» магілеўскі глядач мае магчымасць па 30 верасня.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна