Ён з'явіўся ў Магілёве на скрыжаванні вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта дзякуючы рэканструкцыі Дняпроўскага моста. Па сутнасці, гэта яшчэ адзін музей, дзе можна будзе ўбачыць усю гісторыю Магілёва ад мінулага да сучаснага.
- Падземнага перахода ў такім арыгінальным дызайнерскім рашэнні няма ва ўсёй краіне, - запэўнівае начальнік магілёўскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Андрэй Маскалёў. - Актыўны ўдзел у афармленні прыняло магілёўскае прадпрыемства «КУВО», якое зрабіла графічныя малюнкі з выявамі горада са звыштрывалага шкла, якое проста так не разаб'еш. Мы паклапаціліся, каб пераход добра асвятляўся. Унутры перахода і па ўсей транспартнай развязцы ўсталяваны відэакамеры з вывадам на пост УУС і ДАІ. Так што вандалам можа вельмі дорага абысціся спроба нешта сапсаваць. А галоўная вартасць моста - гэта сучасны ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які зрабілі спецыялісты завода Магілёўліфтмаш. Яго асаблівасць у тым, што тут увасобіліся ў жыццё пажаданні ўсіх нашых калясачнікаў.
Наогул рэканструкцыя да непазнавальнасці змяніла знешні выгляд гістарычнага цэнтра Магілёва. Выраўнялі берагі Дняпра, зроблена добраўпарадкаванне прылеглай да моста часткі. Стала не проста прыгожа, а яшчэ і зручна як пешаходам, так і аўтамабілістам.
- Мы нарэшце развязалі гэты транспартны вузел і павялічылі прапускную здольнасць у два разы. Тых пробак, якія дагэтуль існавалі тут, болей не будзе, - паведаміў Андрэй Маскалёў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:28
21.08.2020 - 15:34
21.08.2020 - 14:50
21.08.2020 - 09:27
Двадцать пять тысяч детей отдохнули в лагерях Могилевской области
21.08.2020 - 09:06