Старшыня Чавускага райвыканкама і міліцыянер выратавалі чалавека. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.

"У аўторак, 24 студзеня, у 16.08 у Чавускі РАНС паступіла паведамленне аб пажары. Калі ратавальнікі прыбылі ў вёску Галузы, гарэлі адкрытым полымем жылы дом і дзве адрыны. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС гаспадар быў выратаваны з палаючага дома старшынёй Чавускага райвыканкама Сяргеем Драздоўскім і старэйшым участковым інспектарам міліцыі Чавускага РАУС Аляксандрам Барсуковым. Гаспадар дома на пажары не пацярпеў, але брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны з сардэчнай гіпертэнзіяй трэцяй ступені", - адзначылі ў МНС.

У прэс-службе расказалі, што старшыня Чавускага райвыканкама знаходзіўся ў вёсцы Барышэўка. Убачыўшы дым, ён паведаміў аб пажары і паехаў да месца. Старшы ўчастковы інспектар міліцыі ў момант узнікнення пажару быў у вёсцы Радамля на сваім участку. Інфармацыю аб пажары яму перадаў аператыўны дзяжурны Чавускага РАУС, і ён выехаў да месца пажару. "Сяргей Драздоўскі і Аляксандр Барсукоў разам пабеглі да хаты, каб праверыць наяўнасць людзей. У верандзе на падлозе яны ўбачылі гаспадара, які самастойна не мог выйсці. Яны яго вынеслі з веранды на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі", - паведамілі ў МНС.
У выніку пажару знішчаны жылы дом і дзве гаспадарчыя пабудовы.
Меркавана прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.


БЕЛТА, фото Владимира Синкевича
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе