Бялынічы вось ужо месяц прывыкаюць да новага статусу. Былы гарадскі пасёлак стаў горадам. Гэта, што ні кажы, прэстыжна. Але калі ўспомніць гісторыю, то населены пункт ужо быў калісьці горадам і нават меў Магдэбургскае права.
Бізнес на вёсцы - гэта перспектыўна
Сёння Бялынічы - сучасны і ўтульны для жыцця горад з насельніцтвам больш за 10 тысяч чалавек. Ён расце і развіваецца, у яго эканоміцы занятыя больш як 7,5 тысячы чалавек.
- Летась у раёне было створана 29 новых працоўных месцаў, - расказвае намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Алена Котасава. - Напрыклад, калгас «Радзіма» заняўся перапрацоўкай рапсу і запрасіў на працу 6 чалавек. Яшчэ 6 чалавек задзейнічаны на вытворчасці новага прыватнага прадпрыемства «Пелетайзер», якое спецыялізуецца на пелетах. Яго стваральнікі плануюць працаваць з краінамі Еўропы.
Сёлета мяркуецца стварыць 45 рабочых месцаў. Ёсць надзея, што новыя вытворчасці хутка з'явяцца на трох незадзейнічаных пакуль аб'ектах. Усе яны ў сельскай мясцовасці, але попыт на іх ёсць. І гэта радуе. Бо там дзе работа, там і людзі. А значыць, вёскі будуць працягваць жыць. Многія пачынаюць разумець, што сёння проста гандлем займацца не зусім выгадна, лепш арганізаваць вытворчасць і ствараць прадукт з высокай дабаўленай вартасцю.
У раёне зацікаўлены ў прадпрымальных людзях, якія зоймуцца больш глыбокай перапрацоўкай драўніны або перапрацоўкай грыбоў і ягад, якіх у бялыніцкіх лясах вельмі шмат.
Не горш, чым у сталіцы
Адчуць сябе гараджанінам у Бялынічах зусім проста. Ёсць вялікі сучасны Дом культуры з глядзельнай залай на 350 месцаў, залай для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў і дыска-залай. За кошт сродкаў ад суботніка адрамантаваны музей. Раней такім жа чынам быў зроблены рамонт кінатэатра, дзе зараз устаноўлена сучаснае 3D-абсталяванне. Так што сусветныя кінапрэм'еры жыхары Бялыніч глядзяць разам з мінчанамі. На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Друць» функцыянуюць пляцоўкі па міні-футболе і гандболе з глядзельнымі трыбунамі на 750 месцаў. «Гэта дазваляе нам праводзіць спаборніцтвы не толькі раённага ўзроўню, але нават рэспубліканскага і міжнароднага маштабу, - адзначае намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Андрэй Ганчук. - У рамках чэмпіянату Беларусі ў нас сустракаліся гандбольныя каманды. А на міжнародныя турніры прыязджаюць госці з Расіі, Прыбалтыкі. Ёсць шыкоўны басейн на 5 дарожак. Па прапанове жыхароў зрабілі пляцоўку для гульні ў гарадкі таксама з улікам міжнародных патрабаванняў. Тут праводзіўся абласны турнір сярод аматараў гарадошнага спорту.
Пра медыцынскія паслугі асобная размова. Да тутэйшых медыкаў прыязджаюць з Магілёва і нават Мінска.
- А што тут дзіўнага? - паціскае плячыма Андрэй Ганчук. - Мы забяспечаны ўрачамі і сярэднім медперсаналам на ўсе 100%, чым сёння можа пахваліцца далёка не кожны раён. У нас моцнае лабараторна-дыягнастычнае абсталяванне. Ёсць абсталяванне, якое дапамагае высветліць стан органа зроку ўсяго за паўхвіліны. За некалькі секундаў можна зрабіць экспрэс-аналіз крыві. Асвоены і працягваюць укараняцца новыя віды лапараскапічных аперацый. Развіта аказанне дадатковых платных паслуг. Летась на гэтым наша медыцына зарабіла больш за 345 тысяч новых рублёў. Гэтыя грошы ідуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і закупку расходных матэрыялаў. Зараз усталёўваем новы рэнтген-апарат з тамографам на 3 працоўныя месцы. Абсталяванне дазволіць рабіць дыягностыку тых органаў, якія немагчыма было праверыць раней. Так што наша медыцына стане яшчэ бліжэйшай да чалавека.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе