З 27 сакавіка ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 10.03.2017 года №19 змяняецца кошт паслуг па перасылцы ўнутранай простай пісьмовай карэспандэнцыі (паштовыя карткі, лісты, бандэролі). Дарэчы, апошняе змяненне тарыфаў на гэтыя паслугі было ў красавіку 2015 года. Тарыф на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста (бандэролі) масай 20 г для фізічных і юрыдычных асоб складзе 0,42 рубля з улікам ПДВ, тарыф за кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г ліста (бандэролі) не зменіцца.
Адначасова будуць змененыя тарыфы на некаторыя нерэгуляваныя паслугі паштовай сувязі: унутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання і паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў. У сярэднім тарыфы на паслугі паштовай сувязі павысяцца на 9 працэнтаў да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з лютага 2016 года.
У той жа час будуць зніжаны тарыфы на перасылку міжнародных адпраўленняў ЕМS у Расію (у тым ліку ў Маскву і Маскоўскую вобласць).
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:28
21.08.2020 - 15:34
21.08.2020 - 14:50
21.08.2020 - 09:27
Двадцать пять тысяч детей отдохнули в лагерях Могилевской области
21.08.2020 - 09:06