Рус Бел Eng 中文

«Школа, віват!»

Новы навучальны год пачаўся сёння для больш чым 116 тысяч вучняў у Магілёўскай вобласці. Амаль 10 тысяч з іх – першакласнікі.
У Магілёве 1 верасня на беразе ракі Дубравенка прайшло свята “Школа, віват!”, прысвечанае Дню ведаў.

У праграме свята былі канцэрт дзіцячых творчых калектываў, конкурсы і гульні, выстава-кірмаш дзіцячай творчасці. У гэты ж дзень таксама адбылася прэзентацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый “Беларуская рэспубліканская піянерская агранізацыя”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, устаноў пазашкольнай адукацыі і выхавання, спартыўных школ, кінатэатраў, Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, музеяў Магілёва.
Падчас свята была арганізавана работа дэманстрацыйных пляцовак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ДАІ, УУС Магілёўскага аблвыканкама.







При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна