Жыхары Мсціслава, асабліва тыя, чые жылыя дамы бліжэй усяго знаходзяцца ў напрамку гарадскіх ачыстных збудаванняў, неаднаразова ўзнімалі пытанне аб іх эфектыўнай працы. Справа ў тым, што пры ўсходнім ветры непрыемны пах разносіўся амаль на ўвесь горад, не гаворачы пра вуліцы, якія бліжэй усяго размешчаны да іх.