У сельскім раёне на «круглым стале» падвялі вынікі месячніка па барацьбе з нецэнзурнай лаянкай. Цэлы месяц, ад 9 студзеня да 9 лютага, у Чавускім раёне праходзілі самыя розныя мерапрыемствы, прысвечаныя культуры мовы. З такой ініцыятывай выступілі праваслаўныя вернікі, іх падтрымалі мясцовыя ўлады, ідэолагі, грамадскія актывісты.